Тэхнічнае абслугоўванне
Тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў – комплекс работ па забеспячэнні бесперабойнага функцыянавання інжынерных сістэм і кантролю за тэхнічным станам канструктыўных элементаў будынка ў працэсе эксплуатацыі.
Тэхнічнае абслугоўванне шматкватэрных дамоў праводзіцца на рэгулярнай аснове (ва ўстаноўленыя тэрміны) і аплачваецца згодна з тарыфамі.
Тэхнічнае абслугоўванне ў Беларусі ўключае:
Канструктыўныя часткі
Забеспячэнне спраўнасці падмурка, падвалаў, цокаляў, вокнаў, сцен, аздаблення, фасадных элементаў, перакрыццяў, гарышчаў і падлог ва ўсіх памяшканнях, акрамя кватэр.
Інжынерныя сістэмы
Забеспячэнне працаздольнасці і рэгуляванне параметраў печаў, сістэм ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, каналізацыі і электразабеспячэння.
Аварыйнае абслугоўванне
Работы, якія выконваюцца ў выпадку вострай неабходнасці для ліквідацыі няспраўнасцяў. Графік выканання адсутнічае.
Заканадаўчая база:
Поўны пералік работ устаноўлены Пастановай Міністэрства ЖКГ РБ ад 20.05.2013 № 12.